Кореличи отметили День Независимости Республики Беларусь
Прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, ветэраны вайны і працы, моладзь, працоўныя дынастыі і сем’і Карэліччыны сабраліся разам, каб адзначыць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
На плошчы 17 Верасня адбылося ўзнагароджанне лепшых прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, працоўных дынастый. Узнагароды ўручылі старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Літвін.
Адбыўся канцэрт для прысутных. Выступіў хор ветэранаў. старшыня ветэранскай арганізацыі Кошур В.І. дала iнтерв’ю раённай газеце “Полымя”.
Валянціна КОШУР, старшыня раённага Савета ветэранаў:
— Дзень Незалежнасці — галоўнае свята нашай краіны. 77 гадоў жывём у незалежнай краіне пад мірным небам. Мы удзячны за Перамогу нашым бацькам і дзядам, якія аддалі свае жыцці за мір і спакой на зямлі. Сёння мы, ветэраны вайны і працы, прыйшлі на галоўнае свята нашай краіны. Мы — за мір, спакой, незалежнасць нашай краіны. Каб ніхто і ніколі не парушыў яе рубяжоў, каб на палях каласілася збажына, крыніцы былі напоўнены чыстай вадой, каб дзеці хадзілі ў школу, а ў ветэранаў была забяспечаная старасць. Шчасця і дабрабыту — кожнаму дому, здароўя і радасці — кожнай сям’і.
Фото газеты «Полымя», http://www.polymia.by/