Вышыўка ў нацыянальным стылі, побыт продкаў, ушанаванне беларускіх традыцый і памяці. Падчас святкавання Дня народнага адзінства працавалі этнапляцоўка і выставы
Падча святкавання Дня народнага адзінства ў фае Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў дзейнічалі выставы.
Супрацоўнікамі Дома рамёстваў і музея Вавёркі была арганізавана этнапляцоўка “Побыт і традыцыі нашых продкаў”.
Жадаючыя мелі магчымасць далучыцца да майстар-класу па вышыўцы беларускага нацыянальнага арнаменту, які ў даўнія часы выкарыстоўваўся для ўпрыгожання подушкі, ад майстра вышыўкі Анастасіі Касьян.
Госці святочнай праграмы з цікавасцю разглядалі прадметы даўніны, якія выкарыстоўвалі нашы продкі ў паўсядзённым жыцці, фатаграфаваліся побач з манекенамі ў старадаўняй мясцовай вопратцы.
Адбылася прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выставы “У адзінстве – наша сіла”, якая ўтрымлівала выданні па гістарычнаму шляху насельніцтва Заходняй Беларусі да ўз’яднання, біяграфічныя творы аб адным з арганізатараў барацьбы за ўз’яднанне – Сяргее Прытыцкім, энцыклапедычныя зборнікі пра нацыянальныя здабыткі і культурныя традыцыі Рэспублікі Беларусь, інфармацыю ў друкаваных СМІ аб заснаванні дзяржаўнага свята народнага адзінства, фотаздымкі і дакументы па дадзенай тэматыцы.
Выстава творчых работ навучэнцаў Бераставіцкай ДШМ адлюстроўвала хараство і прыгажосць роднага краю вачыма юных мастакоў.
Папулярныя музычныя творы, якія ўваходзяць у культурную скарбонку нашай краіны, прагучалі ў выкананні народнага ансамбля настаўнікаў Пагранічнага філіяла Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў “Вереск”.
Святлана Ганчарова, фота аўтара