Савет ветэранаў павіншаваў з навагоднімі святамі выхаванцаў дома сямейнага тыпу

Навагодні і калядны час – пара добрых спраў, сапраўдных мар і іх спаўнення. У межах акцыі “Нашы дзеці” старшыня савета ветэранаў Ірына Шляхтун і Віктар Ярмак з падарункамі завіталі да хлопчыкаў і дзяўчынак, якія выхоўваюцца ў доме сямейнага тыпу.

Ірына Баляславаўна пяшчотна называе дзетак з дома сямейнага тыпу сваімі ўнучкамі. І не дзіўна: прадстаўнікі двух пакаленняў пастаянна сустракаюцца: на вялікія святы і перад першым школьным званком. На гэты раз выхаванцам дома ветэраны прынеслі цюбінг і салодкія падарункі. Старэйшым гасцям дзеці – аддзячылі чытаннем навагодніх вершаў.

З першых вуснаў

Ірына Шляхтун:

– У гэтыя перадсвяточныя дні прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў віншуюць сваіх маленькіх падапечных з навагоднімі святамі. Дом сямейнага тыпу – падшэфны нашай арганізацыі. З вялікай радасцю бываю ў гэтай цудоўнай сям’і.





https://www.ostrovets.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website