ВЕТЕРАНУ ОКТЯБРЬСКОГО РАЙОНА – 95 ЛЕТ!
26 красавіка 2022 года ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Проперу Аляксандру Іванавічу споўнілася 95 гадоў.
З гэтай нагоды да юбіляра з віншаваннямі, кветкамі і падарункамі завіталі прадстаўнікі савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна г. Гродна і КУП “Гроднооблдорстрой”.
У Чырвоную Армію Аляксандра Іванавіча прызвалі 15 снежня 1944 года пасля вызвалення родных мясцін ад фашыстаў. Восем месяцаў знаходзіўся у Іране, затым эскадрон, у якім служыў Аляксандр Іванавіч быў пераведзены ў Казахстан.
У красавіку 1951 года дэмабілізаваўся, вярнуўся на сваю малую радзіму ў вёску Верашкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці і сумленна працаваў ў сельскай гаспадарцы да выхаду на заслужаны адпачынак.
Мае узнагароды: медаль “За Победу над Германией”, медаль “30 лет Советской армии”, юбілейныя медалі.
У мірны час узнагароджаны медалём “За трудовое отличие”.
Тэкст і фота Зінаіда Зень