Літаратурная гадзіна “Непаўторны Янка Брыль”

 

Ветэранская арганізацыя Карэліцкага раёна сумесна з раённая бібліятэкай правялі мерапрыемства, прысвечанае 105 – годдзю з дны нараджэння народнага пісьменніка Янкі Брыля. Кошур В. І. распрацавала сцэнарый і адкрыла мерапрыемства. Далей вядучыя вялі аповед пра яго жыццёвы і творчы час. Цікавы матэрыял пра асабістае знаёмства з Янкам Брылём данесла Святлана Кошур, мясцовы краязнаўца, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Гродзенскага аддзялення. Нарыс “Маці” прачытала ветэран працы Марыя Касцюкевіч. Напрыканцы наведвальнікі паглядзелі відэафільм “Янка Брыль: лёс марпеха. Запіскі на палях”. Мерапрыемства ладзілася для ветэранаў працы і наведвальнікаў дзеннага аддзялення грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website