У аграгарадку Грынкі Свіслацкага раена адбыўся фестываль «Вясковыя стравы»

 

 

У аграгарадку Грынкі Свіслацкага раена адбыўся фестываль «Вясковыя стравы”, у якім прынялі актыўны ўдзел ветэраны Нязбодзіцкага, Дабравольскага, Вердаміцкага сельсаветаў, Вялікага Сяла і Свіслачы. Кіраўніцтва гаспадаркі “ВМК-Агра” арганізавала падвоз людзей.

Гасцей парадавала эстэтычна, з густам аформленая  зала, сталы з вясковай стравай на  любы густ. Канкурсанты добра падрыхтаваліся да прэзентацыі сваіх выстаў. Тут былі стравы, якія сяляне рыхтуюць на Каляды, на Вялікдзень, шырокі спектр беларускай нацыянальнай кухні, не забыліся і пра пачастункі для ўнукаў, якія прымалі самы актыўны ўдзел у свяце. Цудоўны святочны настрой дапамаглі стварыць артысты Свіслацкага раеннага цэнтра культуры і выстава раеннага краязнаўчага музея.

Удзельнікаў павіншавалі і уручылі падарункі старшыня Нязбодзіцкага сельскага Савета Качко М. і старшыня раеннай ветэранскай арганізацыі Пракопік А. Намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Кісялеўскі Б.Б. павіншаваў юбіляраў гаспадаркі і таксама ўручыў падарункі.

Фестываль выдаўся на славу, у дэгустацыі прымалі ўдзел усе госці свята.

Мерапрыемства арганізавала творчая група ветэранаў сектара культуры Грынок на чале з загадчыцай Самалевіч М., якая з,яўляецца і страшыней пярвічнай ветэранскай арганізацыі аграгардка Грынкі, і проста таленавітай жанчынай.  На працягу многіх гадоў Марыя Мікалаеўна займаецца захаваннем і папулярызацыяй беларускай нацыянальнай культуры, традыцый, абрадаў, фальклору.

Вялікі дзякуй усім арганізатарам і ўдзельнікам свята. Поспехаў вам, дарагія!

Савет ветэранаў Свіслацкага раена.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website