Мае гады — маё багацце
Клубная сустрэча «Мае гады — маё багацце «, прымеркаваная да Дня сталых людзей, прайшла ў Грынкаўскім сектары клубнай і бібліятэчнай работы 28 верасня бягучага года. На яе сабраліся актывісты вэтэранскага руху з Нязбодзіч, Грынок, і нават госці з Прыбалтыкі.
Са святам прысутных павіншавалі старшыні ветэранскіх арганізацый Марыя Чаславаўна Захарка і Марыя Мікалаеўна Самалевіч.
Шмат прыгожых песен, вясёлыя гульні, конкурсы » Дзівосы з гароду » і » Восень у банцы » — вось як быў напоўнен гэты вечар у клубнай установе. Добры настрой, шчырыя ўсмешкі панавалі падчас усяго мерапрыемства.