Рана праз усё жыццё

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Шмат гадоў прайшло пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але жудасныя падзеі таго крывавага часу назаўсёды засталіся ў памяці тых, каму давялося абараняць Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пётр Іосіфавіч Шэўка, якому 7 ліпеня споўніцца 93 гады, памятае кожную гадзіну кожнага дня пасля таго, як ў 1944 годзе апынуўся на перадавой лініі прускай мяжы.

— Мне было 19 гадоў. Мяне і яшчэ дзесьці 40 юнакоў з нашай вёскі прызвалі ў армію. У звычайным вагоне таварнага цягніка нас прывезлі на станцыю Алабіна, што каля Масквы, дзе прайшлі першапачатковую ваенную падрыхтоўку. Навучыліся страляць — і на перадавую. Ехалі на цягніку, потым — пешшу. Колькі кіламетраў прайшлі, ніхто не лічыў. Было цяжка: фізічная стомленасць, безумоўна, сказвалася. Да таго ж маральнае напружанне ўзрастала па меры таго, як мы набліжаліся да прускай мяжы. Папалі ў абарону, дзе правялі 2 тыдні. Раніцай саветская артылерыя пачала бамбіць. Толькі памятаю загад “Наперад”, — успамінае Пётр Іосіфавіч падзеі, якія адбываліся пшат гадоў таму, але ў памяці — як ўчора.

Менавіта гэтае наступление стала апопшім баявым дзеяннем, у якім удзельнічаў салдат. У вёсцы на прускай тэрыторыі быў паранены: нямецкія кулі перабілі руку і нагу. Салдат цудам застаўся ў жывых. Схаваўшыся за чыгунку, праляжаў там гадзіны тры, не памятаючы сябе ад болю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

— Мабыць лёсам мне назначана было яшчэ жыць. На выратаванне прыйшлі савецкія салдаты, дзякуючы якім я апынуўся ў шпіталі ў г. Інсцінбургу. Там я праляжаў 4 месяцы. Менавіта так, праляжаў, бо ўвесь гэты час уставаць з ложка я быў не ў сілах, — расказвае Пётр Іосіфавіч пра час, які асацыіруецца ў яго толькі з фізічным болем.

Але гэта быў толькі пачатак вяртання да нармальнага жыцця. Нават сёння, калі прайшло больш за 70 гадоў, былыя раны даюць аб сабе знаць.

— Ці было жудасна на вайне? Так, было. Ці бачыў смерць тых, хто імгненне назад ішоў побач? Бачыў. 3 40 юнакоў з нашай вёскі, дадому вярнулася толькі палова, — у гэты момант, здалося, што голас ветэрана задрыжэў, а вочы сталі вільготнымі. Сапраўды кажуць, што памяць з гадамі не сціраецца.

Тыя злачасныя кулі, з-за якіх юнаку доўгі час давялося правесці ў шпіталях, закранулі нярвовув сістэму. Таму, калі Пётр Іосіфавіч болып-менш адужэў, не адразу зцог уладкавацца на працу. Але праз

некаторы час усё ж такі прайшоў медыцынскую камісію і ўладкаваўся ў калгас. Болып за 30 гадоў свайго жыцця ветэран прысвяціў працы на роднай зямлі: араў, сеяў, церабіў лён, быў заняты на ўборцы зерневых.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Нават і сёння, нягледзячы на сталы ўзрост, Пётр Іосіфавіч на месцы не сядзіць. Трымае невялікую гаспадарку, садзіць агарод, які йотым сам праполвае. Да таго ж клапоціцца пра жонку, якой 88 гадоў. — Усю хатнюю работу выконваю сам. А што, я падлогу не магу

памыць? Ці суп, зацірку альбо макароны зварыць? На базар таксама езджу. Вось, паглядзіце, якія боты сабе некалькі тыдняў таму купіў, — хваліцца Пётр Іосіфавіч.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Але слова «езджу» падразумевала зусім не машыну. Менавіта так, у 92 гады ветэран Вялікай Айчынай вайны пераадольвае адлегласць у некалькі кіламетраў ад агр. Краснае да г.п. Карэлічы на ровары. Вось што значыць старая загартоўка, умение не здавацца і любіць жыццё.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website