Спатканне ў літаратурна-музычным салоне “У Пані Элізы” было прысвечана таму, што натхняла пісьменніцу на працягу ўсяго жыцця —  беларускай прыродзе, раслінам, кветкам і рацэ, якая стала галоўным героем рамана “Над Нёманам”. Прырода для яе была не адпачынкам, а патрэбай душы.

 

 

 

 

 

 

 

Госці салона — слухачы Універсітэту залатога веку —  з захапленнем чыталі ўрыўкі з твораў Э.Ажэшкі “Нізіны”, “Хам”, “Над Нёман”, у якіх расліны і ўсе з’вы прыроды нібы гавораць, кранаючы душу чалавека. Сярод прысутнічаючых і выступаючых былі  праф., д.ф.н. Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы А.М.Пяткевіч і к.ф.н. А.М.Петрушкевіч, якія пазнаёмілі ўсіх з невядомымі старонкамі жыцця “патронцы  Гародні” – Элізы Ажэшкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website