Вёсачка мая – родная старонка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Жыхары вёскі Бор Любчанскага сельсавета адсвяткавалі свята вёскі. Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным.

На свята сабраліся ўсе жыхары вёскі, каб успомніць мінулыя дні, каб парадавацца поспехам адзін аднаго, каб яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма на свеце больш прыгожага кутка, чым той, дзе пашчасціла нарадзіцца і вырасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вітаў усіх жыхароў вёскі старшыня Любчанскага сельвыканкама Іван Мікалаевіч Ярмац. Ён павіншаваў усіх са святам, падзякаваў за самаадданую працу, за падтрыманне парадку на дварах і вуліцах вёскі. Таксама старшыня сельвыканкама адзначыў, што вёска Бор самая маладая вёска на тэрыторыі Любчанскага сельсавета. Тут пражывае 187 жыхароў, з іх толькі 43 пенсіянеры.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мабыць, не было ў гэты вечар ніводнага жыхара вёскі, які не пачуў бы ў свой адрас добрае слова. Дружна віталі людзей, якія пакінулі добры след у гісторыі вёскі, хто аддана працаваў на карысць роднага краю, хто нарадзіў і выгадаваў добрых, сумленных дзяцей, хто дасягнуў вялікіх поспехаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У гады ваеннага ліхалецця, у 1943 годзе, вёска Бор была спалена. Назаўсёды ў памяці жыхароў вёскі застануцца прозвішчы сямнаццаці мясцовых жыхароў, тых, хто не вярнуўся з вайны, не сустрэў доўгачаканы Дзень Перамогі.

Успомнілі і тых вяскоўцаў, якія вярнуліся з франтоў Вялікай айчыннай вайны, але, на жаль, сёння іх няма сярод нас. Гэта Аляксандр Аляксандравіч Емяльянчык, Мікалай Мікалаевіч Ерамевіч, Аляксандр Міканоравіч Ткацэвіч.

Шчырыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас воінаў-інтэрнацыяналістаў Леаніда Канстанцінавіча Гірыса і Віктара Іванавіча Робака.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сярод тых, каго ў гэты дзень ўшаноўвалі, была найстарэйшая жыхарка вёскі Зінаіда Аляксандраўна Сак. Цёплыя і шчырыя віншаванні пачулі ў свой адрас залатыя юбіляры Аляксандр Міхайлавіч і Аляксандра Іванаўна Каўцэвічы. За паўстагоддзя сумеснага жыцця яны выгадавалі добрых дзяцей, дачакаліся ўнукаў. Падарунак юбіляры прымалі з рук старшыні сельскага выканаўчага камітэта І.М. Ярмаца.

Бурнымі апладысментамі віталі баравічане самых маленькіх жыхароў вёскі Мікіту і Станіслава Першукевічаў, самую маладую сям’ю Андрэя і Вікторыю Логін, імянінніцу Зінаіду Аляксандраўну Басай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Перад пачаткам свята камісія аб’ехала падворкі вёскі. Многія мясцовыя жыхары падрыхтавалі выставы народнай творчасці, на якіх выставілі самаробныя ручнікі, посцілкі, абрусы, розныя вырабы ручной працы, вышыўкі. Камісія надоўга затрымалася каля выставак Аляксандры Іванаўны Каўцэвіч, Таццяны Іванаўны Балбатун, Марыі Пятроўны Гірыс.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Многія падворкі вёскі Бор добраўпарадкаваны, радуюць аднавяскоўцаў прыгажосцю, мноствам кветак. Камісія адзначыла падворкі Ніны Аляксандраўны Арабач’ян і Наталлі Веніямінаўны Каўцэвіч.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Наогул падчас свята песні гучалі для ўсіх і кожнага, хто прыйшоў на свята вёскі. Навагрудскім лясгасам за добрасумленную працу быў адзначаны ляснічы Любчанскага лясгаса Аляксей Анатольевіч Першукевіч, а Любчанскім вузлом сувязі самая актыўная падпісчыца Ала Міхайлаўна Цішук. Была адзначана падарункам і самая юная ўдзельніца свята Кацярына Варона, якая прадэманстравала прыгожы ўбор.

Добры настрой на свяце дарылі жыхарам вёскі творчыя работнікі і таленавітыя ўдзельнікі аматарскай творчасці Любчанскага гарадскога дома культуры. Гэты дзень поўніўся сардэчнымі словамі, шчырымі віншаваннямі і добрымі песнямі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ад імя жыхароў і гасцей вёскі Бор хочацца выказаць шчырыя словы ўдзячнасці арганізатарам свята. Добрага здароўя, творчага натхнення і новых поспехаў. А маім аднавяскоўцам – моцнага здароўя, добрага настрою, сямейнага дабрабыту. І няхай гэта свята вёскі стане першым крокам да таго, каб яно стала традыцыйным.

                                                                                    ВОЛЬГА ПІСАР, газета  «Новае жыццё».

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website