— Культура — духоўны хлеб. Менавіта яна фарміруе і беражэ нацыю, робіць з чалавека грамадзяніна, а з людзей — народ. Таму захаванне нашай самабытнай і непаўторнай беларускай культуры — залог пазітыўнага развіцця краіны, заклад шчаслівага існавання будучых пакаленняў, — такімі словамі адкрыў Тыдзень намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Карповіч і пажадаў варанаўчанам і іх гасцям, каб ён падараваў мноства яскравых уражанняў і, магчыма, адкрыў новыя імёны таленавітых землякоў.

 

 

У тым, што Воранаўшчына славіцца багатымі традыцыямі, вялікім назапашаным фальклорам, адоранымі мастакамі, паэтамі, майстрамі, не сумняваліся і старшыня райсавета дэпутатаў Алена Ганевіч, загадчык сектара культуры Таццяна Цехановіч і начальнік аддзела адукацыі Валянціна Люленка. А шэраг мерапрыемстваў, якія пройдуць сёлета, у чарговы раз гэта пацвердзяць.

 

Наш край не можа не ўлюбіць у сябе творчую лірычную натуру. Назаўжды да яго прырос сэрцам паэт Валянцін Емяльянаў. Ён нават напісаў гімн Воранава. А яго верш “Святое багацце”, які пранікнёна прачытала Наталля Ваганава, не пакінуў слухачоў раўнадушным.

 

Цёплыя стасункі з Воранаўшчынай склаліся і ў намесніка старшыні Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыя Радзівончыка. Па яго словах, прыемна прыязджаць сюды, бо менавіта тут адчуваецца  сапраўдная зацікаўленасць да паэтычнага радка. Дзмітрый Мікалаевіч пазнаёміў прысутных са сваёй творчасцю. Яго глыбокія вершы застаўлялі задумацца, настройвалі на сур’ёзны лад. Кожны верш, прапускаючы праз душу, слухачы віталі шчырымі апладысментамі. На памяць аб сустрэчы творца падараваў свае зборнікі Воранаўскай раённай бібліятэцы, а таксама Алене Ганевіч за клопаты аб развіцці літаратуры.

 

 

Аматары мастацкага слова не спяшаліся развітвацца. Яны пазнаёміліся з выставай літаратуры. А таксама высока ацанілі майстэрства бібліятэкараў раёна. Створаныя іх умелымі рукамі лялькі — героі казак — сапраўдныя шэдэўры.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website