У год малой радзімы адзначае свой юбілей ветэранскі клуб аматараў народнай творчасці «Скарбонка» Роскага Дома культуры. А юбілей гэта свята, свята гэта госці, а госці гэта падарункі, песні, успаміны, цудоўны настрой і планы на будучае.

Нягледзячы на тое, што клуб «Ветэран» быў створаны ў 2003 годзе, дзейнічаць ён пачаў задоўга да «афіцыўнага стварэння». Бо таленавітых людзей сталага ўзросту заўжды збірала разам творчасць, цікавая задумка і здольны кіраўнік. З прадстаўлення тых, хто стаяў ля вытокаў клуба, і пачалося святочнае паседжанне.

Зінаіда Веніямінаўна Кандрацева, былы супрацоўнік Дома культуры, расказала, як «збірала» першы калектыў. Абыйсці прыйшлося многія мясцовыя арганізацыі і прадпрыемствы. Пачаліся сустрэчы, рэпетыцыі, выступленні. Аб гэтым сведчаць архіўныя фотаздымкі. Сярод тых, хто сабраўся ў святочнай зале, былі  ўдзельнікі першага састава.

Пасаду першага старшыні савета клуба займала Ганна Барысаўна Чупіна, ветэран педагагічнай працы. Пры ёй быў «запушчаны» праект «Юбіляры», які дзейнічае і сёння. Потым пасада старшыні перайшла да Валянціны Іванаўны Ражковай, дыпламаванага работніка культуры. Валянціна Іванаўна вяла аповед пра многія цікавыя мерапрыемствы. Як падрыхтавалі, напрыклад, сумесна з ваенкаматам праграму «Дом, у якім чакаюць салдата». Удзельнічаў ў ёй былы ваенкам Анатоль Сямёнавіч Ігнатовіч. Толькі дзякуючы яго звароту ў вайсковыя часткі адбылася на сцэне сустрэча матуль са сваімі сынамі — вайскоўцамі тэрміновай службы, якім быў прадстаўлены адпачынак на трое сутак. Па-новаму стаў рэалізоўвацца праект «Юбіляры», бо падключылі да ўдзелу ў ім дзяцей. Помніцца, як святкавалі залатое вяселле сям’і Кузьменка.

 

Поздравление от Волковысского совета ветеранов и народного хора ветеранов войны и труда «Вдохновение» в доме-интернате для пожилых и инвалидов. Д. Теолин, Волковыссский район.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website