Хор ветэранаў вайны і працы арганізаваны пры Ашмянскім раённым Доме культуры ў 1990 годзе ў перыяд правядзення III Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці. За час свайго існавання калектыў неаднаразова распадаўся, але арганізоўваўся зноў дзякуючы сваім моцным творчым традыцыям.
У 2006 годзе хору ветэранаў прысвоена ганаровае званне “народны”.
З 1995 па 2010 год; з 2013 па 2016 год кіраваў хорам ганаровы грамадзянін горада Ашмяны — Уладзімір Васільевіч Карасёў. На сенняшні дзень кіраўніком калектыву з’яўляецца Свідрыцкая Вераніка Валер’еўна. Хормайстр – Брашко Юрый Чэслававіч.
Хор налічвае 21 чалавек ва ўзросте ад 61 да 84 гадоў.
Удзельнікі калектыву — пенсіянеры, якіх аб’ядноўвае любоў да песні. Калектыў працуе ў цесным супрацоўніцтве з народным ансамблем народных інструментаў “Карусель” выкладчыкаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, які забяспечывае аркестровае суправаджэнне.
Аснову рэпертуару калектыву складаюць лепшыя песні беларускіх і рускіх кампазітараў аб гераічным мінулым савецкага народа, беларускія народныя песні, а таксама творы мясцовых аўтараў. Калектыў у поўнай меры валодае тэхнічнымі і мастацка-вобразнымі сродкамі харавога выканання, уменнем перадаць характар і настрой твораў, якія выконвае.
Хор ветэранаў вайны і працы прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна. Акрамя канцэртнай дзейнасці, ён арганізоўвае творчыя сустрэчы з вучнямі школ і студэнцкай моладдзю. Дзейнасць хору карыстаецца павагай у насельніцтва і служыць дастойным прыкладам маладому пакаленню. За справаздачны перыяд калектывам дадзена каля 10 канцэртных праграм і выступленняў.
За актыўны ўдзел у рабоце па патрыятычным выхаванні моладзі і творчыя поспехі калектыў неаднаразова адзначаўся граматамі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і аддзела культуры Ашмянскага райвыканкама.
Калектыў пастаяны ўдзельнік абласнога фестывалю мастацкай дзейнасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”
Руководитель хора В.В.Свидрицкая