Велапрабег “За любімую Беларусь” прайшоў у Дзятлаве (+відэа)
3 верасня ў горадзе Дзятлаве прайшоў велапрабег пад лозунгам «За любімую Беларусь» распавядае «Перамога«.
Стартавалі веласіпедысты на стадыёне “Колас”. Іх далейшы маршрут пралёг па вуліцах Перамогі, Чырвонаармейскай, Русіна, Фрунзэ, Прытыцкага, Кірава, Міцкевіча. Завершыўся ён у кропцы старту.
З сабой у дарогу дзятлаўчане ўзялі дзяржаўныя сцягі, чыроныя і зялёныя паветраныя шары, сцяжкі з сімволікай грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і тым самым выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю: за мір, стабільнасць і працвітанне.
Калону веласіпедыстаў суправаджалі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі.