Найстарэйшых жыхарак Варнян наведалі аднавяскоўцы
Як паведамляе «Астравецкая праўда», напярэдні Дня пажылых людзей работнікі аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Варняны, сельскай бібліятэкі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку наведалі аднавясковак паважанага ўзросту.
– Кожнаму чалавеку, незалежна колькі яму гадоў – 30 ці 80, патрэбны клопат, увага, добрае слоўца, – расказвае ініцыятар сустрэчы Людміла Кухарэвіч. – Прапанову адведаць найстарэйшых жанчын аграгарадка і навакольных вёсак падтрымалі мясцовая бібліятэка і сацыяльна-педагагічны цэнтр, які, да таго, ж выдзеліў транспарт. Мы падрыхтавалі прысмакі, падпісалі дзіцячага сацыяльнага прытулку з выхавацелямі зрабілі прыгожыя сувеніры.
…Іх гады – іх багацце. Рэгіна Юркойць, Марыя Мiлаш, Галiна Петрык, Таццяна Волкава, Ніна Скубілава з непрыхаванай радасцю сустракалі гасцей. За кубачкам духмянай гарбаты няспешна цякла бяседа: жанчыны ўспаміналі былое і дзякавалі за клопат.
https://t.me/ostrovetsby