Пархімаўскія школьнікі далучыліся да віншаванняў з Днём пажылых людзей
![](https://veteranygrodno.grsu.by/wp-content/uploads/2020/10/7апр-300x225.jpg)
![](http://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/10/7.jpg)
Як паведамляе «Бераставiцкая газета», у піянерскай дружыне «Пунсовыя ветразі» Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы ёсць добрая традыцыя – віншаваць пенсіянераў, ветэранаў педагагічнай працы са святамі, якія адзначаюцца на працягу кастрычніка — Днём пажылых людзей, Днём настаўніка.
Дзеці падарылі паштоўкі, пажадалі добрага здароўя, бадзёрасці, падарылі часцінку сваёй душы, а пенсіянеры радаваліся ўвазе, і добрая сляза прабегла па шчоках ад замілавання.
![](https://veteranygrodno.grsu.by/wp-content/uploads/2020/10/9апр-300x279.jpg)
Шаноўныя пенсіянеры, ветэраны педагагічнай працы, моцнага вам здароўя, пабольш нагод для радасці не толькі ў святы, але і ў будні, задавальнення ад зробленага і толькі сонечных дзён у жыцці.
Святлана ВОЙШЭЛЬ, класны кіраўнік 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы