Пажылыя – пажылым

Як паведамляе «Свiслацкая газета», Чырвоны Крыж праводзіць дабрачынную кампанію «Ваша дапамога». Яна накіравана на паляпшэнне якасці жыцця пажылых людзей і прыцягненне ўвагі да іх патрэб.

У межах кампаніі валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа нададуць асаблівую ўвагу пажылым: дапамогуць у побыце, акажуць іншую дапамогу.

Таксама Беларускі Чырвоны Крыж стварае ініцыятыўныя групы пажылых людзей. Яны дапамагаюць адзінокім і адзінока пражываючым пажылым. Так, валанцёры Чырвонага Крыжа, яны ж і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, Тэрэза Станіславаўна Багалейша і Соф’я Міхайлаўна Мацяшук навязалі тапак і ў гэтыя зімовыя марозныя дні валанцёры раздалі іх людзям сталага ўзросту.

Кампанія «Ваша дапамога» спрыяе паляпшэнню якасці жыцця пажылых людзей, дае магчымасць адчуваць сябе патрэбнымі і рэалізаванымі, лічыць старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Наталля Пац і запрашае далучыцца да дабрачыннасці.

Марына ЯНЮК, «Свiслацкая газета», https://svisgaz.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website