Сустрэча з малалетнімі вязнямі Карэлiцкага раёна

У Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які адзначаецца 11 красавіка, арганізавалі сустрэчу з малалетнімі вязнямі раёна. Яе адкрыла старшыня раённага савета ветэранаў Валянціна Кошур.

З нагоды гэтай даты на сустрэчу запрасілі малалетніх вязняў Марыю Сяргееўну Суднік, Глеба Аляксандравіча Крышэня, Надзею Нікіфараўну Меляняка з райцэнтра. За кубкам гарбаты яны падзяліліся сваімі ўспамінамі пра далёкі нялёгкі час.

Гасцям сустрэчы ўручылі памятныя падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сувеніры ад Цэнтра, а работнікі культуры парадавалі прысутных добрымі песнямі.

Загадчык адд   зялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Карэліцкага раёна Вольга Жук і кіраўнік гуртка «Кудесница» Людміла Хвеська паведалі аб клопаце пра пажылых людзей і запрасілі малалетніх вязняў у гурткі ўстановы.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website