17 ліпеня Альхоўка святкавала юбілей (+видео)
Традыцыйнае свята вёскі для Альхоўкі сёлета было асаблівым – гэтаму паселішчу Астравеччыны споўнілася 85 гадоў.
З юбілеем віншавалі сваю малую радзіму і саміх сябе альхоўцы, іх землякі, якія цяпер жывуць у іншых кутках нашай краіны, а таксама добрыя сябры – Міхалішкаўскія сельвыканкам і лясніцтва, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і артысты астравецкага краю.
Святочныя службы для праваслаўных і католікаў, урачыстае шэсце жыхароў Альхоўкі, фотагісторыя вёскі, выставы майстрых дэкаратыўна-прыкладной творчасці, ушанаванне самага сталага і самых юных жыхароў, даніна памяці ветэранам Вялікай Айчыннай, сямейны фестываль, гульнявая праграма ад ратавальнікаў, атракцыёны, гандлёвыя рады, песенныя падарункі ад работнікаў Рытанскага і Кямелішкаўскага аддзелаў культуры і вольнага часу, хору “Польскае рэха Астраўца” і вайскоўцаў 1146-го гвардзейскага зенітнага палка – уражанняў альхоўцам дакладна хопіць ад наступнага года.
http://www.ostrovets.by/