Вучні Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы ўспомнілі ваеннае ліхалецце

Беларусь помнит Великая Победа Лента

 

Гады ваеннага ліхалецця…
У памяці народнай назаўсёды застануцца гады пакуты і гора, слёз і зламаных чалавечых лёсаў.
На занятках Школы Актыўнага Грамадзяніна вучні 9 класа Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы яшчэ раз судакрануліся з тэмай Вялікай Айчыннай вайны. Пасля прагляду відэафрагмента яны актыўна ўключыліся ў абмеркаванне дадзенай тэмы.
Няма ў жывых ужо сведкаў вайны. Але матэрыялы, сабраныя ў школьным музеі “Спадчына”, яшчэ раз нагадваюць аб земляках, якія былі ўдзельнікамі ваенных падзей, многія загінулі за нашу светлую будучыню.

У музеі сярод іншых захоўваецца інфармацыя аб Затаўка Тадэвушу Уладзіміравічу, які быў удзельнікам вайны. У 9 класе школы вучыцца яго праўнучка Габрусевіч Марыя, якая падрыхтавала цікавы матэрыял і пазнаёміла з ім прысутных.
Вельмі зацікавіла вучняў класа выстава “Гэтых дзён не змоўкне слава”. У кнігах “Памяць. Бераставіцкі раён”, “Доўгія вёрсты вайны” многія вучні знайшлі прозвішчы і імёны сваіх родзічаў, памяць аб якіх захоўваецца ў сем’ях навучэнцаў. Гэтыя кнігі ствараліся дзесяткі гадоў, пачынаючы з чэрвеня 1941 года. Іх пісалі землякі, якія гінулі ў акопах і якія вярнуліся з перамогай… І тыя, хто быў вывезены ў Германію, хто ваяваў ў партызанскіх атрадах ці працаваў у глыбокім тыле. Гэтыя кнігі аб вайне, аб людзях, якія перажылі яе, аб Вялікай Перамозе.

Адыходзяць у мінулае ваенныя гады, становяцца гісторыяй тыя жудасныя падзеі, аб якіх нельга ніколі забываць!

Зоя Уцепяргенава, класны кіраўнік 9 класа Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы, http://www.beresta.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website