Юбілей Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі
У актавай зале Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў прайшлі ўрачыстасці з нагоды 35-годдзя з дня ўтварэння Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі. У іх прынялі ўдзел актывісты ветэранскага руху раёна, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, работнікі культуры.
З дакладам выступіла старшыня ветэранскай арганізацыі Валянціна Іванаўна Кошур, якая зрабіла экскурс у гісторыю стварэння арганізацыі, расказала пра справы ветэранаў вайны і працы, выказала словы ўдзячнасці за актыўную жыццёвую пазіцыю. Ветэранам былі ўручаны ўзнагароды, падзякі, падарункі.