Віншаванні для ветэрана

12:39 / 26.03.2022

На тэрыторыі Астравецкага раёна застаўся адзіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны – Валянціна Цітаўна Ярохіна. Яна прыехала на Астравеччыну з Віцебска да родных, цяпер знаходзіцца ў Міхалішкаўскай участковай бальніцы.

Гэтая мужная жанчына, былая санітарка франтавога шпіталя, прайшла праз ліхалецці, выпрабаванні пасляваенных гадоў і не растраціла лепшых жаночых якасцей: дабрыні, аптымізму, светлага погляду на жыццё і на свет.

25 сакавіка Валянціне Цітаўне споўнілася 95 гадоў. З юбілеем яе павіншавалі старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун, раённы ваенны камісар Дзмітрый Багуслаўскі, спецыяліст Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Альфер, галоўны ўрач Міхалішкаўскай бальніцы Генрых Калтан.

Кветкі, падарункі, прывітальны адрас, словы ўдзячнасці, пажаданні добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця – жанчына расцвіла ад такой увагі і павагі. Яна шчыра дзякавала гасцям і органам улады, якія забяспечваюць годную страсць кожнаму.

І жадала маладым аднаго: мірнага неба над галавой.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.

https://www.ostrovets.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website