У Іўеўскай раённай бібліятэцы 14 красавіка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка”

 

Гэта быў вечар паэтычнага чытання пад назвай “Паэтычныя лекі ад бібліятэкі”. Пад час пасяджэння гучалі цудоўныя лірычныя радкі майстроў мастацкага слова Іўеўшчыны Мырыі Бакуновіч, Алега Ігліцкага, Яўгена Карпуця, Івана Карэнды, Антона Піліпчыка, Кастуся Сіневіча, Алены Смалянічэнка, Леаніда Трафімчыка, Яніны Халява і іншых паэтаў-землякоў. Асноўная тэма іх твораў – гэта любоў да сваёй радзімы, да кутка, дзе яны нарадзіліся і выраслі.

Вершы гучалі з вуснаў як бібліятэкараў, так і ўдзельнікаў мерапрыемства. Прысутныя падкрэслілі, што калі чытаеш вершы нашых паэтаў-землякоў, то адпачываеш душой. У іх слухача і чытача прыцягвае шчырасць, цеплыня, душэўнасць і адчуваецца глыбокае ўнутранае перажыванне, любоў і разуменне.

Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава пад назвай “Сузор’е талентаў Іўеўшчыны”, на якой былі прадстаўлены зборнікі вершаў паэтаў-землякоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website