Пажылыя чытачы Масалянскай бібліятэкі абмеркавалі рэкамендацыі па здароваму ладу жыцця

 

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На гэты раз ўдзельнікі сабраліся на сустрэчу-параду “Як захаваць жыццё і здароўе”.

У ходзе гутаркі былі дадзены рэкамендацыі, як неабходна правільна харчавацца і выконваць рэжым дня. Бібліятэкар распавяла прысутным пра карысць вітамінаў, у якіх арганізм мае патрэбу, асабліва ў зімовую пару і вясной.

Шырока абмяркоўвалася тэма прафілактыкі захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Госці сустрэчы абмяняліся рэцэптамі народнай медыцыны, падзяліліся парадамі з асабістага вопыту, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Быць здаровым модна – быць здаровым можна”.

 

Ірына Канеўская, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website