Свята «З  Калядамі!» — фалькорная гасцёўня

 

6 студзеня у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці зладзілі свята, прысвечанае Калядам. На мерапрыемства былі запрошаны грамадзяне сталага ўзросту, ветэраны працы і іншыя.

Вядучыя расказалі пра існаванне свята, адкуль яно пайшло, былі паказаны калядныя сцэнкі, цікавыя гульні, гаданне. А таксама як ладзілі куцю ў нашым раёне ў мінулым. Напрыканцы свята старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна Кошур выказала пажаданні з нагоды Новага 2023 года і Калядамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website