В ОКТЯБРЬСКОМ РАЙОНЕ г. ГРОДНО ПРОДОЛЖАЮТСЯ ОТЧЁТНЫЕ СОБРАНИЯ ПЕРВИЧНЫХ ВЕТЕРАНСКИХ ОРГАНИЗАЦИЙ
Справаздачны сход ветэранскай арганізацыі ААТ “Гроднажылбуд” адбыўся 2 лютага 2023 года. У час сходу прысутныя заслухалі справаздачу старшыні ветэранскай арганізацыі Багдзевіч Ніны Міхайлаўны.
Аб перспектывах развіцця прадпрыемства расказаў генеральны дырэктар ААТ “Гроднажылбуд” Ушкевіч Алег Іванавіч. І стала зразумела, чаму сёлетні год ў краіне аб’яўлены годам міру і стваральнай працы, бо столькі жылля і сацыяльных аб’ектаў будуецца толькі ў мірны час.
Пасля афіцыйнай часткі прапагандыст Шабанава Наталля Анатольеўна расказала прысутным аб Шталагу 324, які быў размешчаны у Гродне.
На сходзе павіншавалі ветэранаў-юбіляраў, урачыста прынялі ў склад ветэранскай арганізацыі “маладых” пенсіянераў.
І на заканчэнне мерапрыемства ветэраны паглядзелі цудоўны канцэрт, у якім паказалі свае таленты працаўнікі прадпрыемства, дзеці працаўнікоў, а таксама ветэраны.
Вэтэраны ААТ “Гроднажылбуд” расходзіліся пасля сходу вельмі ўдзячныя свайму роднаму прадпрыемству за пашану і клопат.

bsh

bsh

bsh

bsh
Тэкст і фота Зінаіда Зень