Ольховские школьники получили подарки в День Конституции
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі, прайшлі 15 сакавіка ў Альхоўскай сярэдняй школе Астравецкага раёна.
З раніцы тут панаваў святочны настрой: гучалі песні пра Беларусь, дэманстравалі відэафільмы пра дасягненні нашай краіны.
На ўрачыстую лінейку з нагоды свята запрасілі члена ветэранскай арганізацыі Генадзя Бужымскага і ветэрана педагагічнай працы Яўгена Чабатарова. Пасля віншавальных слоў госці ўручылі падарункавае выданне “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь” школьнікам, якія ў гэтым годзе атрымалі пашпарт.
Алена КУСОЙЦЬ,
намеснік дырэктара Альхоўскай школы.
Источник: газета «Островецкая правда», https://www.ostrovets.by/