Ольховские школьники получили подарки в День Конституции

 

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі, прайшлі 15 сакавіка ў Альхоўскай сярэдняй школе Астравецкага раёна.

photo_2023-03-15_15-58-37.jpg

З раніцы тут панаваў святочны настрой: гучалі песні пра Беларусь, дэманстравалі відэафільмы пра дасягненні нашай краіны.

На ўрачыстую лінейку з нагоды свята запрасілі члена ветэранскай арганізацыі Генадзя Бужымскага і ветэрана педагагічнай працы Яўгена Чабатарова. Пасля віншавальных слоў госці ўручылі падарункавае выданне “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь” школьнікам, якія ў гэтым годзе атрымалі пашпарт.

 

Алена КУСОЙЦЬ,

намеснік дырэктара Альхоўскай школы.

 

Источник: газета «Островецкая правда», https://www.ostrovets.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website