Ветэраны працы і прафсаюзы прыбралі тэрыторыю каля крыніцы
Суботнік прадстаўнікоў прафсаюза і ветэранскай арганізацыі Астравецкага раёна выйшаў за межы горада.
Не толькі вуліцы і лясныя масівы Астраўца заслугоўваюць увагі – актывісты адправіліся наводзіць парадак да крыніцы за “кальцавой” дарогай.
Месца гэта добра вядомае мясцовым жыхарам, што пацвердзіла і смецце, сабранае падчас суботніку.
Вынік работы: чыстыя лясная дарожка, лесвіца і прылягаючая да іх тэрыторыя.
Добраўпарадкавалі і “праход” крынічкі да “вялікай” вады, які з гадамі “заплыў” глеем.
Источник: газета «Островецкая правда», https://www.ostrovets.by/