Урачысты мiтынг, прысвечаны Дню Незалежнасцi, адбыўся ў Лiдзе

 

Ліда, як і іншыя гарады Беларусі, адзныла вялікае свята – 79-ю гадавіну з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня –менавіта гэтая гістарычная дата па волі беларусаў стала Днём Рэспублікі, звязаўшы разам святыя словы – Свабода і Незалежнасць.

Ля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў, што знаходзіцца каля Лідскага загса, адбыўся мітынг “Наша памяць мацней”. Са святочнымі словамі да яго ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ложэчнік.

 Наша незалежнасць заснавана на подзвігу і справах пакалення пераможцаў. Тых, хто, ахвяруючы самым дарагім – сваім жыццём, прынёс на нашу зямлю доўгачаканую свабоду, – адзначыў глава рэгіёна. – Кожны год у гэты святы для нас дзень мы аддаем даніну вялікай павагі бяспрыкладнаму подзвігу беларускага народа. Вось и сёння мы знаходзімся каля брацкай магілы военаслужачых, якія, не шкадуючы сваіх жыццяў,  абаранялі наш горад. Нізка схіляем галовы перад подзвігам нашых суайчыннікаў. Вечная памяць героям! Аддаем пашану і славу ўсім, хто ўнёс свой уклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нізкі паклон усім, хто ў смяротнай схватцы з ворагам адстаяў наша права на жыццё, адраджаў Беларусь з руін і попелу.

Сяргей Ложэчнік таксама адзначыў:

 За апошнія гады многае змянілася: і краіна, і людзі, што жывуць у ёй. Але нязменным засталося адно – жаданне кожнага з нас жыць у свабоднай і мірнай дзяржаве. Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення Вызваліцеляў. І жыхары Лідскага рэгіёну робяць усё магчымае, каб мацнела, квітнела наша дзяржава, паляпшалася жыццё людзей, прыгажэў наш горад. Каб наша зямля ніколі больш не ведала войнаў і разбурэнняў. А мірная праца людзей прыносіла радасць, задавальненне, упэўненасць у заўтрашнім дні! Наш поспех і нашыя перамогі – у адзінстве. Мы ведаем свае магчымасці і ўпэўнены ва ўласных сілах.

Затым слова было прадастаўлена начальніку Лідскага гарнізона, камандзіру 116-й Гвардзейскай Чырванасцяжнай Радамскай штурмавой авіяцыйнай базы гвардыі палкоўніку Аляксандру Крыўцу, старшыні Лідскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў палкоўніку запасу Віктару Рыбачуку. Да прысутных звярнуліся епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, а таксама настаяцель касцёла Узвіжання Святога Крыжа ксёндз Уладзімір Гуляй.

Хвiлiна маўчання. Удзельнікі мітынгу схілілі галовы ў памяць аб загiнулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, затым да брацкай магілы воінам-вызваліцелям былі ўскладзены кветкі.

Заключным акордам мітынгу стаў дзённы феерверк, які пафарбаваў неба ў колеры Дзяржаўнага сцяга.

Святочная праграма працягвалася каля сцен Лідскага замка. У 22.55 лідчане і госці горада прынялi удзел у рэспубліканскай акцыі “Заспяваем Гімн разам!”. А кульмінацыяй свята сталi святочны феерверк і дыскатэка.

Текст и фото: Лилия Лапшина (Лидская газета).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website