Працягваюцца віншаванні ад усёй душы

Нездарма навагодні і калядны час лічыцца чароўным – на яго прыпадае шмат падарункаў і сюрпрызаў.

Сёння нечаканыя віншаванні атрымалі былыя вязні канцлагераў Ніна Мілідовіч, Ніна Маргуж, Соф’я Палуян, Еўдакія Сігалёва, Таццяна Волкава, а таксама былы старшыня райсавета ветэранаў Расціслаў Герт. Да іх у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» завіталі прадстаўнікі тэрытарыяльнага цэнтра, савета ветэранаў і райкама ГА БРСМ у кампаніі са Снягуркай.

Госці віншавалі з Новым годам і Ражаством, жадалі здароўя, добрага настрою і аптымізму. Канешне, не абышлося без падарункаў, якія падрыхтавалі наведвальнікі аддзялення для маладых інвалідаў ТЦСАН, раённае аддзяленне ГА «Белая Русь», раённы савет ветэранаў,  прафсаюзы АПК і адукацыі, моладзь Астравеччыны. А Еўдакія Сігалёва папрасіла праспяваць яе любімую песню «Кацюша» – і гэтую просьбу выканалі.

 

У адказ госці, вядома, чулі шчырае дзякуй за сюрпрыз і ўвагу, а таксама пажаданні міру і шчасця.





Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Федорова
Источник: газета «Островецкая правда», https://www.ostrovets.by/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website