Ганна Станіславаўна Ракоўская прымала віншаванні з нагоды 95-годдзя

 

Кветкі, падарункі і віншаванні прымала Ганна Ракоўская ад гасцей з нагоды 95-гадовага юбілею.

Нягледзячы на паважаны ўзрост жанчына цудоўна выглядае, аптымістычна і з удзячнасцю сустракае кожны новы дзень. Хоць жыццё неаднойчы яе выпрабоўвала на трываласць… Ганна Станіславаўна – дзіця вайны – памятае немцаў і як хавалася з маці ў выкапанай у лесе зямлянцы; як цяжка даводзілася працаваць у пасляваенны час… Жанчына ўсё жыццё была даяркай у калгасе “Шлях Леніна”, уручную даіла па 20 кароў, а пазней з мужам даглядала быкоў. Але бадай што самае вялікае багацце, падараванае жыццём, для Ганны Станіславаўны – гэта дзеці, Уўнукі і праўнукі.

З юбілейным днём нараджэння жанчыну павіншавалі старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун і спецыялісты па сацыяльнай рабоце Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Госці ўручылі імянінніцы падарункі і пажадалі здароўя, бадзёрасці, даўгалецця і мірнага неба над галавой.

Фото: з архіва Ірыны Шляхтун
Источник: Газета «Островецкая правда», https://www.ostrovets.by/news

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website