Свята слова, творчасці і пачуццяў

 

У горадзе Масты адбыўся Рэспубліканскі фестываль паэзіі «Масты сугучнасці».  Другі раз на гасціннай Мастоўскай зямлі адбылося яднанне. Яднанне чытачоў і пісьменнікаў, аматараў паэтычнага слова. Яднанне мінулага, сучаснасці і будучыні. Яднанне лёсаў і людзей, чые сэрцы гучаць ва ўнісон з паэзіяй.

Сярод  таленавітых творцаў з усёй рэспублікі, якія пазнаёмілі слухачоў са сваімі творамі, была і наша зямлячка, ветэран працы Васілеўская Галіна Iосіфаўна.

Усе прысутнічыя на свяце з задавальненнем слухалі вершы пра Радзіму, прыроду, чалавечыя пачуцці…

А на пляцоўках гарадскога парка культуры і адпачынку  мастаўчан і гасцей фестывалю чакалі творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, інтэрактыўныя пляцоўкі, кніжныя выставы і тэматычныя акцыі, а таксама выстава-продаж вырабаў майстроў, дзіцячая зона і аквагрым. У створанай аўтограф-зоне кожны жадаючы мог асабіста паразмаўляць з паэтамі, набыць іх кнігі і атрымаць аўтограф.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*
Website